Клімавіцкая Інфа-Панарама, 17 (115) 2013

Клімавіцкая Інфа-Панарама

Клімавіцкі грамадска-палітычны бюлетэнь

17 (115) 2013

Месца выхаду: Клімавічы

Дата выхаду: 2013-12-01

Рэдактар: Аржанцаў Сяргей

Copyright © 2013 by Клімавіцкая Інфа-Панарама

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці прынятыўзмоцненыя меры бяспекі ў сувязі з выяўленым у суседнім Шумяцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі ачагом афрыканскай чумы свіней. Тут быў забіты дзік з вірусам АЧС, паведамляюць БелаПАН і Радыё Свабода. Тэрыторыя Клімавіцкага раёна абвешчаная «другой зонай пагрозы»: пасля непрацяглага зацішша ад прыватных гаспадароў зноў патрабуюць, каб яны пазбыліся свойскіх свіней. Райвыканкам прыняў спецыяльную пастанову. Што канкрэтна яна прадугледжвае, высветліць не ўдалося. Аднак, як вынікае з афіцыйных растлумачэнняў, на рынках раёна забараняецца прадаваць свіней і прадукты свінагадоўлі з прыватных гаспадарак. Нельга іх вывозіць і за межы раёна.

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле