Месца выхаду: Брылі
Дата выхаду: 2013-07
Рэдактар: Яцкоў Мікалай
Copyright © 2013 by Дняпроўская Строма
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
20 гадоў таму, у 1993 г., адбыўся Першы з’езд беларусаў свету, на які ўпершыню пасля доўгіх дзесяцігоддзяў расстання з радзімай прыехалі беларусы з далёкага замежжа. Той з’езд сабраў больш за 1200 дэлегатаў і гасцей. У гэты юбілейны год у Мінску 24 - 24 ліпеня адбыўся Шосты з’езд беларусаў свету. Як і папярэднія, з’езд быў, арганізаваны Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Усяго было вылучана 330 дэлегатаў з 22 краін замежжа і Беларусі. У складзе дэлегацыі ад Магілёўскай вобласці прыехалі гісторыкі Аляксандр Агееў і Ігар Пушкін, пісьменнік Мікола Яцкоў, грамадскія дзеячы Віталь Васількоў, Зміцер Салаўёў, Надзея Бацілава і Юрый Стукалаў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Дняпроўская строма