Месца выхаду: Магілёў
Дата выхаду: 2013-11
Copyright © 2013 by Праваабарончы весьнік
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Малодшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС, старэйшы сяржант міліцыі асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным судом за тое, што ў літаральным сэнсе выбіваў прызнанне ў жыхара Крычава, каб атрымаць ад яго паказанні ў здзяйсненні злачынства, якога той не здзяйсняў. Як паведамляе крычаўская раённая газета “Крычаўскае жыццё”, 31 кастрычніка крычаўскі міліцыянер асуджаны Бабруйскім міжгарнізонным ваенным судом па ч.3 арт. 426 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (перавышэнне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў) і п.9 ч.2 арт. 147 КК РБ (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання). Па сукупнасці злачынстваў малодшаму оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку Крычаўскага РАУС прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам 6 гадоў з накіраваннем у калонію ўзмоцненага рэжыму, без канфіскацыі маёмасці, з пазбаўленнем адмысловага звання “старэйшы сяржант міліцыі”, з пазбаўленнем права займаць вызначаныя пасады тэрмінам на пяць гадоў.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Праваабарончы веснік (Магілёў)