Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 1982
Рэдактар: Прускі Мікола
Выдавец: Прускі Мікола
Памеры: 64с., 22см
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Бясспрэчна, што тытул палітычнага пачынальніка ў беларускім нацыянальным руху належыць Івану Луцкевічу. Беларуская Савецкая Энцыкляпэдыя прысьвяціла Івану Луцкевічу ўсяго колькі радкоў. Кароткія біяграфічныя дадзеныя: народжаны ў гор. Шаўлі, Ковенскай губ. 28. 5. 1881, памёр 20. 8. 1919. Скончыў унівэрсытэт. Беларускі архэалёг, этнаграф і грамадзкі дзеяч. Далей згаданыя некаторыя дзялянкі дзейнасьці Івана Луцкевіча й канчаецца нататка тым, што Іван Луцкевіч падтрымоўваў лёзунг культурна-нацыянальнае аўтаноміі для нацыянальных меншасьцяў. (Вітаўт Кіпель, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларускі Сьвет