Аркуш Алесь, Запавольваньне

Запавольваньне

Эзатэрычны раман

Аркуш Алесь

Месца выхаду: Minsk - Warszawa

Дата выхаду: 2025

Рэдактар: Мядоцкі Ян

Выдавец: Skarynyčy

Памеры: 130 с.

ISBN: 978-83-967955-3-3

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2025 by Алесь Аркуш, Ян Мядоцкі, Skarynyčy

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Як прызнаецца ў сацсетках сам аўтар, раман «Запавольваньне» — бадай што галоўная кніга ягонага жыцьця. Гэта сапраўдная споведзь, гранічна шчырая рэфлексія, дэталёвае асэнсаваньне мінулага, ця-першчыны і магчымай будучыні. Чытачу прапануецца выправіцца ў захапляльную і насычаную дзівоснымі ды ашаламляльнымі здарэньнямі вандроўку — ад маленства ў далёкай Манголіі да падзей у сеньняшняй Усходняй Эўропе, дзе на вачох разгортваецца маштаб-ная трагедыя вайны. Гэты тэкст — гіпнатычны калейдаскоп гісторый, пачуцьцяў, думак, успамінаў і мрой, неверагодна паэтычная містэрыя нязломнага чалавечага духу, што імкнецца напоўніцу спасьцігнуць сваё зямное прызначэньне.

Беларускія аўтары: Аркуш Алесь

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)