Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён
Дата выхаду: 2013-10
Рэдактар: Станкевіч Георгій
Copyright © 2008-2013 by Крывінка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Для нетутэшых патлумачу, што лясной крынічкай у Бешанковічах называюць крыніцу, што выцякае на беразе Крывінкі за раённай бальніцай. Да яе можна лёгка трапіць, калі паехаць з райцэнтра ў бок Віцебска праз вёску Крывіна. Але ад’ехаўшы ад горада ледзь не з кіламетр і недаехаўшы да вёскі Крывіна таксама з кіламетр, убачыш паварот налева. Дарога накатаная, так што памыліцца нельга. Менавіта гэтай дарогай штодня бешанкоўцы едуць па ваду. Дзесяткі, калі не сотні штодзённых аўтамашын, укаталі гэту дарогу, зрабіўшы з лясную глебу накшталт асфальту. Але тое ўражанне падманлівае. Варта прайсці добраму дажджу, і дарога раптоўна ператворыцца ў гразкую. Бо яна ўся пакрыта выбоінамі, і лепш сюды дабірацца роварам, што, дарэчы, многія і робяць.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Крывінка