Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2007-05
Рэдактар: Валько Віктар
Рэдакцыйная калегія: Вёрстка Гупянец Дзмітрый;
Выдавец: Валько Віктар
Copyright © 2007 by Pro Nobis
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: Беоаставіцкі р-н, в. Пархімаўцы Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Чуткі і кодэкс Хутка настаўнікі будуць працаваць ня больш за 24 гадзіны ў тыдзень. Аплочваемы адпачынак зменшыцца ўдвая. Такія чуткі настойліва вандруюць па настаўніцкіх пакоях ды кабінетах школ гарадзеншчыны. Тым часам, гарадзенскія чыноўнікі не даюць дакладных каментароў. - Крыніцай такіх размоваў можа быць новы Працоўны кодэкс. Ён знаходзіцца ў распрацоўцы і прыняты будзе яшчэ не хутка, - тлумачыць спецыяліст гаркама прафсаюзаў працаўнікоў адукацыі і навукі Горадні Наталля Карэўская. Міністар працы і сацыяльнай аховы Рэспублікі Беларусь Уладзімір Патупчык 4 траўня паведаміў, што законапраект аб занясенні паправак у Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь можа ўступіць у сілу ўжо з 1 студзеня 2008 года. Распаўсюду чутак маглі спрыяць факты нечаканых рашэнняў адміністрацыі некаторых школ. Так, у с/ш № 27 скарацілі колькасць аплочваемых замен. Калі ў Вашай школе прынятыя неправамерныя, на Ваш погляд, рашэнні, просім дасылаць sms на нумар (+375)297812098. Рэдакцыя Pro Nobis паведаміць аб Вашых сітуацыях адпаведным службам і будзе шукаць праўду.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis