Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2006-07
Рэдактар: Валько Віктар
Рэдакцыйная калегія: Вёрстка Гупянец Дзмітрый;
Выдавец: Гарадзенскі Выдавецкі Цэнтр
Copyright © 2006 by Pro Nobis
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: вул. Даватара 3/1. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Сквер на плошчы павінен быў застацца У самую спякоту – пры 30о С – 7 ліпеня каля 50 саджанцаў пяцігадовых бяроз, клёнаў і туяў, прывезеных з Польшчы, размясцілі на месцы былога сквера паміж вуліцамі Стэфана Баторыя і Маставой. Так падыйшла да свайго завяршэння перабудова Савецкай (колішняй Рынкавай) плошчы. У выніку “рэканструкцыі там не засталося ні воднага старога дрэва. Па словах архітэктара праекта азелянення плошчы Аляксандра Захарчука, прадугледжвалася максімальнае зберажэнне былых пасадак. Супрацоўнікамі Гроднаграмадзянпраекта было праведзена абследванне сквера на наяўнасць хворых і пашкоджаных дрэў. Ураган у мінулым годзе прыўнёс свае карэктывы, але агулам трэба было прыбраць толькі каля 70 раслінаў. “Актаў аб вырубцы ўсіх дрэваў я не падпісваў. Гэта ініцыятыва зверху,” – кажа А. Захарчук.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis