Publication Place: Горадня
Publication Date: 2006-05
Editor: Валько Віктар
Editorial Staff: Вёрстка Гупянец Дзмітрый;
Publisher: Факультэт біялогіі і экалогіі Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта
Copyright © 2006 by Pro Nobis
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Supplementary Data: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: вул. Даватара 3/1. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Чатыры дзяўчыны са спецыяльнасці “Біялогія”, што мелі сярэдні бал за пяць год навучання каля “4”, на дзяржіспыце атрымалі двойкі. Адна з іх вучыліася на платнай аснове. Дзяўчаты атрымаюць свой дыплом, магчыма, толькі праз год. “Я ніяк не магла паверыць у тое, што камісія ўсё ж вырашыла паставіць двойку – да апошняга моманту не заносіла яе ў пратакол,” – кажа сакратарка камісіі аб падзеях дня, калі было атрымана першае “нездавальняюча”. У студэнтаў розных груп былі неаднолькавыя камісіі. Старшынёй камісіі біёлагаў быў Лялевіч У. В. – па спецыяльнасці біяхімік. Не ўратавала нават тое, што на іспытах у складзе камісіі прысутнічала дэкан факультэта.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Pro Nobis