Miejsce wydania: Горадня
Data wydania: 2006-03
Redaktor: Валько Віктар
Zespół redakcyjny: Вёрстка Гупянец Дзмітрый;
Wydawca: Факультэт біялогіі і экалогіі Гарадзенскага Дзяржаўнага Ўніверсітэта
Copyright © 2006 by Pro Nobis
Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)
Informacje uzupełniające: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Наклад 50 асобнікаў; Надрукаваны на абсталяванні выдаўца; Адрас рэдакцыі: вул. Даватара 3/1. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Улетку ўласнік рыбнай гаспадаркі падчас капання возера, што зараз мае назву Адамава і знаходзіцца каля в. Жукевічы, што ў 15 км ад Гродна, наткнуўся на вельмі вялікую костку, якую за непатрэбай аддаў сваёй дачцэ – студэнтцы ГрДзАУ. У аграрным універсітэце зрабілі фотаздымкі пазванка, якія трапілі да экалагічнага руху біяфака ГрДзУ “Pro Nobis”. Яго валанцёры вырашылі высветліць паходжанне цікавай косткі і з дапамогай выкладчыка факультэта Созінава А.В. звярнуліся да польскіх спецыялістаў. “Я мяркую, што гэта 7 шыйны пазванок маманта. Аб гэтым сведчаць яго памеры і добры стан захавання”, - кажа палеантолаг і дырэктар музея факультэта біялогіі Беластоцкага універсітэта Весек Мікуцкі. Па ініцыятыве спадара Мікуцкага быў зроблены запрос у Варшаўскі універсітэт, адкуль хутка прыйдзе больш дакладная інфармацыя аб паходжанні і ўзросце косткі маманта.
Katalog: Kamunikat.org
Periodyki: Pro Nobis