Месца выхаду: Горадня
Дата выхаду: 2004-11
Рэдактар: Валько Віктар
Рэдакцыйная калегія: Вёрстка Салей Аляксей;
Выдавец: Экалагічна-валанцёрскі рух Pro Nobis
Copyright © 2004 by Pro Nobis
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Вашыя артыкулы вы можаце дасылаць на Email: ProNobis2004@mail.ru; Выходзіць адзін раз на месяц; Распаўсюджваецца бясплатна; Наклад 50 асобнікаў; Заснавальнік: экалагічна-валанцёрскі рух Pro Nobis Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі
Навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі” 6-8 кастрычніка 2004 г. на базе нашага факультэта (біялогіі і экалогіі) адбылася першая міжнародная навуковая канферэнцыя “Актуальныя праблемы экалогіі”. Інфармацыя пра гэтую падзею зацікавіла не толькі спецыялістаў, якія вывучаюць праблемы экалогіі ў Беларусі, але і даследчыкаў з Расіі, Украіны, Польшчы, Азербайджана. Навукоўцамі загадзя было прыслана больш за 200 дакладаў і тэзісаў. Канешне, па розным прычынам, не ўсе аўтары змаглі прыехаць на канферэнцыю ў Гродна. Але ўсе іх публікацыі будуць змешчаны ў зборніку матэрыялаў, які дапаможа скласці больш комплексны малюнак стану навакольнага асяроддзя, прыродаахоўчых мерапрыемстваў і перспектыўных напрамкаў даследаванняў у гэтай вобласці не толькі ў Беларусі, але і ў нашых суседзяў, што спрыяе лепшай каардынацыі сумесных праэктаў і распрацовак.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Pro Nobis