Літаратурная Беларусь, 10 (86) 2013

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (86) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-10

Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс

Copyright © by 2007-2013 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

«Вайна нішто, галоўнае манеўры». Гэтую фразу чуў хіба што кожны, каму хоць адну гадзіну давялося адслужыць у савецкім войску. Хаця там, звычайна, служылі не менш двух гадоў. І гэтая фраза тады гучала з салдацкім, не зусім цэнзурным вымаўленнем. Але сэнс застаўся гэткі ж. Па вайсковаму просты, як стрэл, лаканічны, як загад, і максімальна набліжаны да рэчаіснасці. Дык вось, у Беларусі толькі што прайшлі вайсковыя вучэнні. І ўдзельнічалі ў іх не толькі беларускія вайскоўцы, але і расійскія. І нават кіраўнікі гэтых краін. Папрысутнічалі яны, адпаведна, на землях абодвух незалежных дзяржаў. І на сённяшняй расійскай тэрыторыі, якая дасталася Расіі па праву мацнейшага пасля перамогі над гітлераўскай Германіяй, і на беларускай зямельцы, якую не ўсю да канца, пасля той пераможнай вайны, саветы нахабна параздавалі, каму хацелі. І невядома па якім праве.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле