Дата выхаду: 2013-10-23
Copyright © 2013 by Салідарнасць
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
«Мы паслалі запрашэньне Беларусі, але ўсім ясна, што ў Вільню могуць прыехаць толькі тыя людзі, якія не знаходзяцца ў чорным сьпісе,» – сказала прэзыдэнт Літвы. Адказваючы на пытаньне, ці яна не баіцца, што на віленскім саміце крэсла Беларусі застанецца пустым, як было на папярэднім саміце «Усходняга партнэрства» ў Варшаве ў верасьні 2011 году, Даля Грыбаўскайце адзначыла: «Справа не ў пустым крэсьле. Для Беларусі будзе карысна паўдзельнічаць у саміце ў Вільні, але гэты саміт пераважна не датычыць Беларусі. Гэты саміт датычыць Украіны, Малдовы і Грузіі – краінаў, якія ўжо падрыхтавалі шмат са сваіх хатніх заданьняў. Праўдападобна, мы здолеем значна прасунуцца ўперад на шляху эўрапейскай інтэграцыі. Мы рыхтуемся завізаваць пагадненьні аб вольным гандлі з Малдовай і Грузіяй. І мы вельмі блізкія да падпісаньня дамовы аб асацыяцыі з Украінай»
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Салідарнасць у інтэрнэце