Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2025
Выдавец: Цымбераў Р. М.
Памеры: 212 с. : іл.
ISBN: 978-985-7334-32-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Гісторыя
Copyright © 2025 by Алесь Пашкевіч, Цымбераў Р. М. - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Кніга «Цясляр волі» распавядае пра жыццёвы і творчы шлях класіка нацыянальнай літаратуры, аднаго з першых беларускіх рэвалюцыянераў і адраджэнцаў XX стагоддзя Алеся Гаруна (Аляксандра Уладзіміравіча Прушынскага). Чытач зможа прайсці за аўтарам па дакументальна асветленых дарогах гэтага пісьменніка і грамадскага дзеяча: мясцінамі яго бацькоў, сцежкамі яго маленства, даўнімі радаводнымі скрыжаваннямі ды вуліцамі Мінска і Менска, яго ссыльнымі сібірскімі этапамі, а таксама спрычыніцца да спасціжэння праторанага ім на творчых палетках паэзіі, прозы, драматургіі, публіцыстыкі ды палітычна-грамадскай дзейнасці.
Беларускія аўтары: Пашкевіч Алесь
Каталёг: Прыватны кнігазбор