Месца выхаду: London
Дата выхаду: 2025
Перакладчык: Siwek Beata
Выдавец: Skaryna Press
Памеры: 110 с.
ISBN: 978-1-915601-61-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2013 by Polskie Radio Białystok
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Сацыяльнае, нацыянальнае, ідэалягічнае, філязофскае, эстэтычнае — усё прагна ўбірае ў сябе аўтар і ўсё перажывае як неад’емна асабістае, пераўтвараючы звычайнае, будзённае, адкрыта сацыяльнае ў дзівосны сьвет нечаканых асацыяцыяў, парадоксаў, мітаў і прыпавесьцяў. (Алесь Мінкін) Алесь Аркуш — беларускі паэт, празаік і эсэіст. Аўтар больш дваццаці кнігаў паэзіі, прозы, эсэістыкі і тэкстаў рок-песень. Творы перакладаліся на польскую, украінскую, расейскую і гішпанскую мовы, друкаваліся ў часопісах «Czas Kultury» (Познань), «Borussia» (Ольштын), «Український засів» (Харкаў) і інш. Выдавец легендарнага самвыдатаўскага альманаху «Ксэракс Беларускі», якому на зьмену прыйшоў літаратурны альманах «Калосьсе». Стваральнік Таварыства Вольных Літаратараў і выдавецкай суполкі «Полацкае ляда». Старшыня арганізацыйнага камітэту літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес». Бэата Сівек – польская літаратуразнаўца, дасьледніца беларускай літаратуры і драматургіі і перакладніца. Доктарка габілітаваная ў галіне літаратурнаўства. Узначальвае катэдру расейскай, украінскай і беларускай літаратураў у Люблінскім каталіцкім унівэрсытэце. Аўтарка шматлікіх манаграфіяў, навуковых артыкулаў і рэфэратаў.
Беларускія аўтары: Аркуш Алесь
Каталёг: Прыватны кнігазбор