Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-08
Рэдактар: Пятровіч (Сачанка) Барыс
Copyright © by 2007-2013 Саюз Беларускіх Пісьменнікаў
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Тады яму было столькі гадоў, колькі цяпер мне — 50, а мне, адпаведна, на 25 гадоў меней. Вось такая ў нас розніца ў часе, у чвэрць стагоддзя, у адно пакаленне. Прачытаў у «Нашай Ніве» віншаванне з 75-гадовым юбілеем Юрыя Хадыкі. Юрыя Хадыку я ведаю даўно, чвэрць стагоддзя, з 1988 года — па супольнай працы ў арганізацыйным камітэце Беларускага Народнага Фронта. Я з сімпатыяй і павагаю стаўлюся да Юрыя Хадыкі. Ён — беларускі інтэлектуал, адзін з найбольш выбітных дзеячоў у беларускім грамадскім жыцці, навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь