Мележ Іван, Завеі, снежань...  Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Завеі, снежань... Артыкулы, эсэ, інтэрв'ю

Мележ Іван

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1991

Выдавец: Народная асвета

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэмуары

Copyright © 1991 by Мележ І.

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [744]

Я хацеў бы пачаць з таго, што «настаўнік» для мяне — вельмі светлае слова. Яно выклікае самыя дарагія сэрцу ўспаміны. Як бы набліжае далёкую, ясную пару — дзяцінства, юнацтва, школу. Калі я думаю пра маіх школьных настаўнікаў, я ўспамінаю раней за ўсё першага настаўніка. Першую настаўніцу, вобраз якой усё жыццё не знікае з памяці. Успамін пра яе хвалюе мяне і цяпер. Першая мая настаўніца — Праскоўя Андрэеўна Дашко. Яна нарадзілася ў горадзе, але прыехала да нас, на Палессе, у глухую вёску, і пражыла там не год, не два, а дзесяткі гадоў. Можна сказаць, пражыла лепшую частку жыцця.

Беларускія аўтары: Мележ Іван

Выдаўцы і выдавецтвы: Народная асвета

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле