Лянцэвіч Вольга, Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый

Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый

курс лекцый

Лянцэвіч Вольга

Miejsce wydania: Мінск

Data wydania: 2012

Kategoria: Historia; Kultura; Literatura metodyczna

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna)

Праблема перыядызацыі гісторыі першабытнага грамадства. Паводле агульнагістарычнай перыядызацыі першабытнага ладу час фарміравання чалавека і грамадства прынята называць перыядам першабытнага чалавечага статку, альбо праабшчыны, які саступае месца сваяцкай абшчыне. Аднак шырэй ужываецца археалагічная перыядызацыя, паколькі найбольш выразным паказчыкам узроўню развіцця чалавечай дзейнасці лічацца матэрыялы, з якіх вырабляліся прылады працы. На гэтай падставе перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства выглядае наступным чынам: каменны век (да канца ІІІ – пач. ІІ тыс. да н. э.), век медзі і бронзы (пач. ІІ тыс. – VIII–VII стст. да н. э.) і жалезны век (VIII–VII стст. да н. э. – V ст. н. э.). У сваю чаргу каменны век падзяляюць на палеаліт (старажытнакаменны – да адступлення ледавіка), мезаліт (сярэднякаменны – ІХ – V тыс. да н. э.) і неаліт (V – пач. ІІ тыс. да н.э.).

Katalog: Kamunikat.org

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле