Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-07-26
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2013 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Жыхары бліжэйшых дамоў запэўнілі “Народню Волю”, што бачылі міліцэйскія машыны з самай раніцы — да таго, як Валерый Агірэнка трагічна загінуў. Праз дзень пасля гібелі дырэктара гатэля “Планета” на месцы здарэння аб трагедыі нагадвалі толькі кінутыя медыцынскія пальчаткі ды прымятая трава ў палісадніку. Менавіта тут сканаў 60-гадовы Валерый Агірэнка. Дырэктар гатэля жыў на тэрыторыі былога ваеннага гарадка. Кватэру ў панэльным доме мужчына атрымаў даўно, калі яшчэ служыў у войску. “Хто, вы кажаце, загінуў, дырэктар “Планеты”? — перапытвае мясцовая жыхарка, якая выгульвае сабаку. — Напэўна, яго мой муж ведаў. Ён дапамагаў ладзіць для сваіх аднапалчан свята ў рэстаране гатэля”.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля