Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-07-16
Рэдактар: Сярэдзіч Іосіф
Выдавец: УК Народная Воля
Copyright © 2013 by Народная Воля
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прэм’ер-міністр Міхаіл Мясніковіч заявіў, што ў Беларусі можа быць уведзены падатак з афіцыйна не працуючых грамадзян. Па словах Мясніковіча, амаль 445 тысяч беларусаў працаздольнага ўзросту па дакументах нідзе не працуюць, не ўносяць ніякага ўкладу ў развіццё грамадскай эканомікі і пры гэтым карыстаюцца сацыяльнымі дабротамі. “Сітуацыю трэба выпраўляць. Адзін са спосабаў — увядзенне падатку з непрацуючых”, — заявіў прэм’ер-міністр. Каго канкрэтна меў на ўвазе кіраўнік ўрада? Афіцыйна ў Беларусі на ўліку па беспрацоўі стаіць усяго толькі 25,4 тысячы чалавек. Адкуль гэтая лічба — 445 тысяч?!
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Народная Воля