Месца выхаду: Нью-Ёрк
Дата выхаду: 2012-07
Рэдактар: Сурмач Ганна
Выдавец: Беларуска-Амэрыканскае Задзіночаньне
Copyright © 2012 by Беларус
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Прадстаўляем вам сёлетні летні выпуск газэты, гэта здвоены нумар за чэрвень-ліпень. Наступны нумар газэты выйдзе на пачатку верасьня. На летнія месяцы прыпадаюць сьвяты: у Амэрыцы – Дзень незалежнасьці 4 ліпеня, у Беларусі таксама так званы “Дзень незалежнасьці” 3 ліпеня, а да таго і наша нацыянальнае сьвята – Купальле. Пра тое, як адзначаліся гэтыя адметныя даты, вы знойдзеце інфармацыю на старонках газэты. Падалі мы таксама зьвесткі пра важныя палітычныя падзеі, якія тычацца Беларусі. Раім вам прачытаць даволі аб’ёмную інфармацыю пра “Плюшавую агрэсію” на Беларусь.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Беларус