Голубеў Валянцін, Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Гісторыя Беларусі - даты, падзеі, асобы

Голубеў Валянцін

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013

Выдавец: Лімарыус

Памеры: 176 с., 10 см

ISBN: 978-985-6968-29-0

Катэгорыя: Гісторыя

Copyright © 2013 by Голубеў В.

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2729]

УДК: 94(476)(035)

Валянцін Фёдаравіч Голубеў (нар. 21 чэрвеня 1955, г. Крывы Рог, Днепрапятроўская вобласць, Украіна) — беларускі гісторык, доктар гістарычных навук. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце ў г. Светлагорску Гомельскай вобласці, служыў у войску. У 1981 годзе закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Праходзіў навуковыя стажыроўкі ў Жэнеўскім, Беластоцкім, Варшаўскім, Ягелонскім, Познаньскім універсітэтах, Віленскім педагагічным універсітэце. Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Доктар гістарычных навук (тэма дысертацыі — «Сельская абшчына ў Беларусі XVI—XVIII стст.»)[1]. У 2006 годзе стаў першым, хто атрымаў узнагароду імя Льва Сапегі, што дазволіла яму на працягу амаль года за кошт фундатараў займацца навуковаю працай[2] і выкладаць у 5 польскіх універсітэтах[3]. Мае вялікі досвед выкладання гістарычных дысцыплін у Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце, Беларускім гуманітарным ліцэі.

Беларускія аўтары: Голубеў Валянцін

Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)