Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2013-09
Рэдактар: Гальпяровіч Максім
Выдавец: Пачатковая школа
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1361.]
У першую чаргу, звернем вашу ўвагу на фотарэпартаж, прадстаўлены на вокладцы і ўклейцы часопіса. Ён прысвечаны значнай для нашай краіны падзеі — Дню беларускага пісьменства, які святкуецца штогод у пачатку верасня. Сёлета Дзень беларускага пісьменства адзначаўся 1 верасня ў Быхаве. Нагадаем, што гэты старажытны беларускі горад слаўны сваёй гісторыяй: знакамітым Быхаўскім замкам, абаронцы якога не раз адбівалі напады заваёўнікаў, каштоўным помнікам беларускай культуры — Баркалабаўскім летапісам, што быў створаны на Быхаўшчыне (у мястэчку Баркалабава) у XVII ст. Вераснёўскі нумар часопіса адкрывае артыкул вядомага беларускага даследчыка Аляксея Літвіна. У ім раскрываецца адна з цікавых старонак Вялікай Айчыннай вайны — падрыхтоўка савецкіх войскаў да летняй кампаніі 1943 г. Асноўную ўвагу аўтар звяртае на планаванне дзейнасці партызанскіх атрадаў Беларусі па актывізацыі дыверсій на камунікацыях ворага. Менавіта ў гэты перыяд пачалася знакамітая “рэйкавая вайна”. Адной з яе гераічных старонак стала дыверсія, здзейсненая падпольшчыкам Фёдарам Крыловічам 30 ліпеня 1943 г. у Асіповічах. Гэтая дыверсія, пра якую падрабязна расказвае аўтар, стала адной з буйнейшых дыверсій Другой сусветнай вайны.
Каталёг: BTH
Пэрыёдыка: Беларускі гістарычны часопіс
Зьмест
Волкаў Мікола, Нясвіжская "Саламандра"
Демидова Наталья, "Методика подготовки учащихся к олимпиаде по истории"
Забельникова Ольга, "Между Тигром и Евфратом"
Кухто Галина, "Обобщающий урок к главе "Древний Египет"
Літвін Аляксей, Аператыўнае выкарыстанне партызанскіх сіл Беларусі ў інтарэчах фронту ў час падрыхтоўкі і правядзення Курскай бітвы
Ляховіч Ларыса, Ад класавага падыходу - да псіхагісторыі: асобы манархаў дынастыі Раманавых у савецкай і постсавецкай гістарыяграфіі
Межуева Любовь, "Урок обобщения по разделу "Западная Европа и Византия в V—XIII веках"
Радаман Андрэй, Ухваленне мясцовых падаткаў на сойміках і шляхецкіх з'ездах Новагародскага ваяводства ВКЛ у другой палове XVI - пачатку XVII ст.