Беларускі гістарычны часопіс, 1 (162) 2013

Беларускі гістарычны часопіс

навукова-тэарэтычны, навукова-метадычны часопіс

1 (162) 2013

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2013-01

Рэдактар: Гальпяровіч Максім

Выдавец: Пачатковая школа

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [1353.]

Студзеньскі нумар часопіса адкрывае цікавы артыкул Аляксандра Канойкі пра ролю шляхоў зносін і транспарту ў эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII—пачатку ХХ ст. Даследчык разглядае развіццё сухапутных, водных і чыгуначных шляхоў, паштовай службы. Вядомы гісторык Сяргей Токць расказвае пра сялянскі род Касцевічаў і яго знакамітых прадстаўнікоў — беларускіх паэтаў Макара Краўцова і Міхася Васілька. Статыстычная інфармацыя аб месцы калгаснага сялянства ў структуры беларускага грамадства прыводзіцца ў артыкуле Леаніда Лыча. У новай рубрыцы “Шлях у навуку” друкуецца артыкул студэнта гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Антона Лявіцкага. У ім аналізуецца адлюстраванне гісторыі Тураўскага княства ў айчыннай гістарыяграфіі. Даследчыца Вольга Мядзведзева прапануе папулярны нарыс, у якім раскрываюцца асаблівасці беларускага народнага календара. Аўтар расказвае аб уяўленнях беларусаў, звязаных з трыма зімовымі месяцамі.

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Зьмест

Варганаш Валерый, Умацаванне вялікакняжацкай улады (7 клас)

Думшанка Лілія, Абагульняючы ўрок па раздзелу "Беларусь на зыходзе феадалізму: канец XVIII - сярэдзіна ХІХ ст." (9 клас)

Журавлевич Ольга, Использование интерактивной доски на уроках истории

Канойка Аляксандр, Шляхі зносін і транспарт у эканоміцы беларускага Палесся ў канцы XVIII - пачатку ХХ ст.

Корзюк Аляксандр, Работа з вучэбным гістарычным тэкстам: асноўныя метадычныя прыёмы

Лазіцкі Вячаслаў, Арганізацыя вучэбнай дзейнасці па засваенню тэрмінаў і фарміраванню гістарычных паняццяў пры вывучэнні гісторыі Беларусі ў 6 класе

Лыч Леанід, Калгаснае сялянства ў сацыяльнай структуры беларускага грамадства ў 1945-1991 гг.

Лявіцкі Антон, Адлюстраванне палітычнага развіцця Тураўскага княства ў беларускай гістарыяграфіі

Мядзведзева Вольга, Беларускі народны каляндар. Зімі

Смычок Ганна, Рознаўзроўневыя заданні да ўрокаў па раздзелу "Кастрычніцкая рэвалюцыя. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці" (Х клас)

Стасюк Ирина, Сближение Великого княжества Литовского с Польшей (7 клас)

Токць Сяргей, Баброўня - вёска паэтаў: да пытання аб генеалогіі сялянскага роду Касцевічаў