Publication Place: Віцебск
Publication Date: 2013-06
Copyright © 2013 by За правы чалавека
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Source: vitebskspring.org
Старшыня КДБ Валер Вакульчык ня вытрымаў. «Шпіёнская справа», якую з такой радасьцю вёў КДБ у дачыненьні да апэратара наваполацкага «Нафтану» Андрэя Гайдукова, падобна, скончылася. Замест яе будзе нейкае іншая справа. Пра гэта Вакульчык заявіў 19 чэрвеня журналістам. Нагадаем, працэс над Гайдуковым праходзіць у Віцебскім абласным судзе ў зачыненым рэжыме. Вялікай праблемы ў гэтым Вакульчык ня бачыць: «Няма сумненьняў, што ўсё будзе аб’ектыўна. Ніхто нічога хаваць ня будзе, за выключэньнем дзяржаўнай таямніцы».
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: За правы чалавека