Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2013-02
Copyright © 2013 by За правы чалавека
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: vitebskspring.org
16 лютага каля апоўдня ў Віцебску былі затрыманыя сябры аргкамітэту па стварэні партыі БХД Стас Лаўрэнаў і Аляксей Кішчук. Іх затрымалі ў цэнтры гораду ля Плошчы Свабоды пасьля таго, як яны вывесілі расьцяжку “Свабоду палітвязьням”. Па затрыманьні хлопцаў адвезьлі ў Кастрычніцкі РАУС Віцебску. Пазьней Аляксей Кішчук здолеў паведаміць Тацьцяне Севярынец, што іх вязуць у ізалятар часовага ўтрыманьня, дзе будуць утрымліваць да суду. Суд, паведаміў актывіст, адбудзецца ў панядзелак. У дзень затрыманьня Стасу Лаўрэнаву споўнілася 20 год. Сустрэў ён свой дзень народзінаў у ІЧУ.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: За правы чалавека