Ніва, 2007/30 (2672)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/30 (2672)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-07-29

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

Існуе сур’ёзная апаска, што да далучэння Польшчы з 1 студзеня будучага года ў Шэнгенскую зону Варшава і Мінск не падпішуць двухбаковага пагаднення аб узаемных кантактах вынікаючых з гэтага факта. Польска-беларускія перамовы ў гэтай справе ў тупіку. Проста — іх няма. У сваю чаргу Беларусь вядзе ўжо дыялог аб адпаведных рэгуляваннях хоць бы з Літвой, Латвіяй і Славакіяй. Шэнгенскі дагавор на практыцы адмяняе межы ў гандлёвым і турыстычным руху паміж краінамі Еўрасаюза і адначасова абвастрае памежны кантроль на вонкавых еўрасаюзных межах, у тым ліку з Беларуссю і Расіяй. Ужо неаднаразова пасол Рэспублікі Беларусь у Варшаве Павел Латушка ў публічных выступленнях звяртаў увагу на адсутнасць перамоў з польскім бокам на тэму вынікаў уваходу Польшчы і новых членаў ЕС у Шэнгенскую зону перш за ўсё для гэтак званых звычайных грамадзян ды па абодвух баках мяжы. У апошні час прэс-сакратар пасольства Дзмітрый Выбарны сказаў „Ніве”: — Беларускі бок з 2006 года настойліва прапануе польскаму боку абмеркаванне пытання аб узаемных адносінах у консульскай сферы ў сувязі з уваходам Польшчы ў Шэнгенскую зону. Гэта, як вядома, паставіць перад грамадзянамі нашых краін дадатковыя цяжкасці ва ўзаемных паездках і без сумнення абмяжуе міждлюдскія кантакты.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле