Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2013-06-27
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2013 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Адной з самых закрытых для беларускага чытача па-ранейшаму з’яўляецца тэма вынясення і выканання смяротных прысудаў. Як адбываецца следства? Дзе ўтрымліваюць зняволеных? Па якіх крытэрах выносяць прысуд? Як ён прыводзіцца ў выкананне? Скептычнае стаўленне да смяротнага пакарання пачало ўзрастаць у беларускім грамадстве пасля вынясення прысуду Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіславу Кавалёву. Чаму так адбылося? Гэта быў працэс, які абмяркоўвалі ўсе. Да гэтага такіх масавых грамадскіх абмеркаванняў судовых працэсаў ў Беларусі не было. Працэс і вельмі хуткае выкананне прысуду выклікалі ў многіх людзей відавочны недавер да судовай сістэмы і да следства. Таксама тады ўпершыню вельмі яскрава была акрэслена пазіцыя двух вядучых рэлігійных канфесій краіны: праваслаўных і каталікоў, якія адназначна выказаліся за ўвядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне. Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва расстралялі, але пытанні засталіся. Не толькі да іх справы, але наогул да існавання смяротнага пакарання ў Беларусі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Информ-Прогулка