Ніва, 2007/25 (2667)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/25 (2667)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-06-24

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

13 чэрвеня г.г. у Дубне адбылася прэзентацыя археалагічных раскопак колішняга двара Сапегаў. Прысутнічалі маршалак Падляшскага ваяводства Дарыюш Пянткоўскі, дырэктар Падляшскага музея Анджэй Ляхоўскі і войт Боцькаўскай гміны Станіслаў Дэрагайла ды археолагі і журналісты беластоцкіх медыяў. Галіна Карвоўска з Падляшскага музея азнаёміла прысутных з гісторыяй мясцовага адгалінавання вялікага роду Сапегаў. Першая згадка пра Дубна паяўляецца ў 1506 годзе, калі кароль Аляксандр Ягайлавіч падарыў Дубна падляшскаму шляхцічу Ленарту Касінскаму. У 1512 годзе Іван Сямёнавіч Сапега некаторыя свае ўладанні памяняў з Касінскім на дубнянскі маёнтак. Годам пазней, актам ад 29 жніўня 1513 года, узнікае новае, Падляшскае ваяводства, а кароль Жыгімонт Стары назначае Івана Сапегу яго ваяводам. У той час у Дубне быў, мабыць, драўляны двор, а мураваны быў узведзены некалькі дзесяткаў гадоў пазней. Шведскае і маскоўскае нашэсці нанеслі Дубну значны ўрон і з таго часу пачынаецца паступовы заняпад двара. У канцы ХІХ ст. двор пусцее, яго рэшткі датрывалі яшчэ да міжваеннага перыяду, калі зніклі з паверхні зямлі. І толькі ў канцы ХХ стагоддзя на падставе архіўных ужо расследаванняў удалося правесці геалагічную разведку мясцовасці і выявіць прысутнасць рэштак двара ў зямлі. Раскопкі праводзіліся ў мінулым і бягучым гадах. Прымалі ў іх удзел навуковыя працаўнікі Падляшскага музея, Інстытута археалогіі Лодзінскага універсітэта, (...)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле