Беларускі праваслаўны каляндар, 1994

Беларускі праваслаўны каляндар

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1993

Рэдактар: Качанка Леанід

Выдавец: Беларускае Праваслаўнае Брацтва Трох Віленскіх Мучанікаў

Памеры: 112 с., 30 см

Катэгорыя: Культура; Рэлігія

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [2674]

Выданне на беларускай мове. Выходзіць штогод. Складаецца з богаслужэбнай і тэматычнай частак. Тэмы дадаткаў каляндара за ўсе гады выдання. "Беларускі Праваслаўны каляндар", з'явіўся ўслед вялікіх юбілееў Беларускай Праваслаўнай Царквы: 1000-годдзя першай Епіскапскай кафедры на Беларусі і 200-годдзя ўтварэння Мінскай Епархіі. Падзеі апошніх гадоў сведчаць аб тым, што беларускі народ паступова вяртаецца да ўласных каранёў, аднаходзіць унутраную цэласнасць. Царква таксама спрыяе гэтаму працэсу. Дзякуючы таму, што нашая Святая Царква ёсць Царква Кафалічная, г.зн. Усяленская, Адзіная, сабраная з Памесных Цэркваў, кожная з каторых валодае ўсёй паўнатою дабрадаці, наша Царква здольная злучыць у сабе ўсю культурпую і нацыянальную шматвобразнасць. Ва ўсёй паўнаце Праваслаўнай Царквы культурныя і нацыянальныя адрозненні і своеасаблівасці не пераплятаюцца ў бязлікі кангламерат, але захоўваюцца ў недатыкальнасці, у адзінстве прыносяцца Богу як каштоўны дар, у якім адлюстроўваецца ўся прыгажосць і шматвобразнасць свету.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)