Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2007-06-10
Рэдактар: Вапа Яўген
Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok
ISSN: 0546-1960
Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва
У ліпені 1944 года нямецка-савецкі фронт перамясціўся з усходу Беларусі на ўсход Польшчы. Чырвоная Армія імкліва перамяшчалася на захад. Левафлангавыя арміі 1-га Беларускага фронту падышлі на подступы да Варшавы, а правафлангавыя імкнуліся ўварвацца ў міжрэчча Нарвы і Буга і падысці да паўднёвых межаў Усходняй Прусіі. Дзеля засцярогі ад апошняй пагрозы нямецкае камандаванне арганізавала контратаку ў напрамку Чаромхі, наносячы савецкім вайскам сур’ёзны ўрон. Асабліва крывавыя баі ўспыхнулі на прасторы між Бельскам і Сямятычамі, тут загінулі тысячы байцоў. На ўсходняй акраіне Мілейчыч памятка таго жудаснага часу — ваенныя могілкі, дзе ў прыблізна шасцідзесяці брацкіх магілах спачывае каля дзвюх тысяч чырвонаармейцаў. Ідэнтыфікавана нямногіх з іх, недзе каля дзесяціны; апошнія — неизвестные. Могілкамі чырвонаармейцаў апякуецца мясцовая гміна. У Гміннай управе ёсць спісак усіх ідэнтыфікаваных пахаваных тут байцоў; такія ж спіскі і на кожнай з брацкіх магіл. Гмінная ўправа ладзіць таксама памінальныя мерапрыемствы ў гадавіну заканчэння другой сусветнай вайны ў Еўропе. Гмінныя ўлады турбуюцца таксама пра парадак і выгляд магіл, праводзяць абнаўленне выветраных чырвоных зорак.
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва