Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2001
Выдавец: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ ОРДЭНА ДРУЖБЫ НАРОДАЎ ІНСТЫТУТ ЛІТАРАТУРЫ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ
Выдавецтва/ друкарня: Беларуская навука
Памеры: 387 с., 21 см
ISBN: 985-08-0459-9
Катэгорыя: Гісторыя; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2001 by Багдановіч І.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У кнізе даследуецца творчасць паэтаў 10-20-х гадоў XX ст. у цеснай сувязі з нацыянальна-вызваленчым рухам, абуджэнне якога пракладвала шлях да дзяржаўна-гістарычнага самавызначэння Беларусі. Выводзячы карані нацыянальнай ідэі з грамадска-палітычных і культурных тэндэнцый XIX ст., аўтар разглядае спосабы яе ўвасаблення ў творчасці паэтаў нашаніўскай пары, паэтаў маладнякоўска-ўзвышаўскага кола з улікам усёй складанасці літаратурнай і ідэйна-палітычнай сітуацыі таго часу. Бадай упершыню аналізуецца творчасць П. Шукайлы, Н. Вішнеўскай, Н. Маркавай, К. Езавітава, В. Ластоўскага; уводзіцца ў шырокі навуковы ўжытак прозвішча збіральніка беларускіх рукапісных тэкстаў В. Мяніцкага, на прыкладзе «Дарагавіцкіх песень» З. Маскоўскай (Тшашчкоўскай) даследуюцца асаблівасці польскамоўных традыцый беларускай літаратуры. Разлічана на шырокае кола чытачоў, студэнтаў і спецыялістаў у навуковай, педагагічнай дзейнасці.
Беларускія аўтары: Багдановіч Ірына
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор