Дзедзіч, 5 (83) 2013

Дзедзіч

інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь

5 (83) 2013

Месца выхаду: Брэст

Дата выхаду: 2013-05

Рэдактар: Шыманскій Дзмітры

Выдавец: Ініцыятыўная група моладзі

Copyright © 2006-2013 by Дзедзіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Упершыню за адзінаццаць год у Берасці адбылася няўрадавая дэманстрацыя, дазволеная ўладамі. Дэманстрацыя пачалася у 11 гадзін, калі калона, што збіралася амаль паўгадзіны, пачала рухацца па праспекце Машэрава ў бок вуліцы Леніна. Людзі ідуць па тратуары, над галовамі лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, у руках плакаты, а машыны, што едуць міма, сігналяць. Мінакі спыняюцца, некаторыя фатаграфуюць, іншыя глядзяць уважліва ды здзіўлена: як жа гэта бачыць дэманстрацыю з нацыянальнымі сцягамі пасярод Берасця, а не на забытым богам стадыёне “Лакаматыў”? Асабліва запомніўся яскравы момант: на адным з прыпынкаў да нас звяртаецца пажылы мужчына, сардэчна паціскае дэманстрантам рукі, усміхаецца. І ў гэтым такім простым яго дзеянні столькі адчуваецца ўвагі, згоды. А калона час ад часу скандуе “Жыве Беларусь!”

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дзедзіч

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле