Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2013-03
Рэдактар: Місевіч Віктар
Выдавец: рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Copyright © 2013 by Віцебская дыяцэзія Рымска-каталіцкага Касцёла ў РБ
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Паміж Святым Лінам, першым наступцам Святога Пятра, і Папам Францішкам на працягу амаль двух тысяч гадоў 263 асобы кіравалі Касцёлам. І адкідваючы ўсе спробы глядзець на гэтую традыцыю па-свецку, для нас, католікаў, яна застаецца справядлівай падставай вымаўляць у кожную нядзелю з любоўю і гонарам: Веру у Адзіны, Святы, Каталіцкі і Апостальскі Касцёл. Мы сапраўды ў Апостальскім Касцёле, устаноўленым нашам Панам Езусам Хрыстом, словы якога мы ў гэтыя дні не толькі ўзгадалі, але і моцна зразумелі: Ойча Святы, прашу Цябе, сцеражы іх моцай Свайго Імя, таго Імя, якое Ты мне даў, каб яны, як Мы, былі адно… (Ян 17,11). Для Хрыста не абыякавы лёс Свайго Касцёла, Ён кіруе ім, ачышчае яго, і аднаўляе.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Каталіцкі Веснік