Ніва, 2007/14 (2656)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/14 (2656)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-04-08

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

Калі да мяне прыйшоў ліст з Брэсцкага аблвыканкама, я шчыра здзівіўся, бо з майго папярэдняга вопыту ведаю, што не ад усіх уладных структур у нас прыходзяць чалавеку адказы. Тым больш, калі гэты чалавек, падтрымаўшы нейкую грамадскую ініцыятыву, проста паставіў пад нечым свой подпіс. А подпіс быў пастаўлены супраць наданню новаму комплексу, што будзе збудаваны на Брэстчыне, імя Аляксандра Суворава. І тут з аддзела па справах рэлігій і нацыянальнасцей на правільнай літаратурнай беларускай мове мне патлумачылі, што ніякага храма Сувораву ў Кобрыне будаваць не плануецца, бо „вялікі рускі палкаводзец А. В. Сувораў не быў кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой”. Таму, маўляў, няма чаго нервавацца і паддавацца на неправераную інфармацыю, якую агучылі нейкія там СМІ. Сапраўды, для арганізацый, якія выступілі з ініцыятывай супраць наданню новаму праваслаўнаму храму імя Суворава, гэта вялікі падарунак на Вялікдзень. Але паступова, як я думаў пра гэтую сітуацыю, радасць усё змяншалася. А чаму радавацца?! Імя Суворава храму не дадуць не таму, што для нас гэны ваяка захопнік і нішчыцель, а толькі таму, што ён не кананізаваны. Ну, не будзе ў нас на Беларусі храма імя Суворава. Прынамсі пакуль што. Затое ж у астатніх храмах, і не толькі ў іх, гучыць тая мова, на якой „вялікі рускі палкаводзец” аддаваў загады заваёўваць нашы землі, гнаць на ўсход калоны палонных беларускіх сялян, уводзіў прыгоннае права... Гучыць тая (...)

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Укладка "Пра жаночы лёс"