Месца выхаду: Браслаў
Дата выхаду: 2005-01
Рэдактар: Шыдлоўскі Кастусь
Copyright © 2005 by Павет
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
У сяр. XIII — пач. XIV стст. дзяржава называлася толькі Літвой. Так, у грамаце вялікага князя Міндоўга (1254) ён значыцца «каралём Літвы». Па далучэньні да Вялікага Княства Літоўскага Кіеўскай і іншых украінскіх зямель гаспадар называўся «кароль ліцьвінаў і многіх русінаў» (у той час Русьсю называлі Ўкраіну, а Літвой — цяперашнюю Беларусь[4]). Па далучэньня часткі Латвіі вялікі князь Гедымін пачаў называцца «кароль ліцьвінаў і русінаў, валадар і князь Зэмгаліі». Па далучэньні Жамойці (сучаснай цэнтральнай і заходняй Летувы[5]) у сяр. XV ст. вялікі князь тытулюецца як «великий князь... всее Литовское земли и Жомойтское и многих Руских земель». У Статуце 1529 году значылася «Права писаныя даны панству Великому князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иныя через наяснейшого пана Жикгимонта, з Божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных»
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Павет