Павет, 5 (18) 2003

Павет

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

5 (18) 2003

Месца выхаду: Браслаў

Дата выхаду: 2003-05

Рэдактар: Шыдлоўскі Кастусь

Copyright © 2003 by Павет

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Браслаў быў заснаваны ў пачатку ХІ стагоддзя на месцы існаваўшага з ІХ стагоддзя паселішча латгалаў і крывічоў. Упершыню ён узгадваецца ў беларускім летапісу ХVІ ст. “Хроніка Быхаўца” пад 1065 годам у сувязі з нападам на яго літоўскіх князёў. Паходжанне назвы Браслава звязваюць з імем полацкага князя Брачыслава Ізяслававіча, пры якім былі пабудаваны браслаўскія ўмацаванні. Не выключана, што назва горада паходзіць ад балцкай асновы “брасла” (брод), якая пазней магла быць пераасэнсавана славянамі. Летапісанне гістарычных падзей на землях старажытнай Русі ўзнікла ў ХІ стагоддзі. У гэты час тэрыторыя Браслаўшчыны ўжо ўваходзіла ў склад Полацкага княства, з’яўлялася яго паўночна–заходнім парубежжам з паселішчамі, якія можна аднесці да гарадскіх – такімі, як Браслаў, Маскавічы, Дрысвяты, Рацюнкі і, магчыма, Друя. Аднак існаванне гэтых паселішчаў у перыяд Полацкага княства дакладна ўстаноўлена выключна па матэрыялах археалагічных раскопак. На старонкі вядомых сучасным даследчыкам летапісаў ніводнае з гэтых паселішчаў не трапіла.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Павет

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле