Месца выхаду: Менск-Варшава
Дата выхаду: 2013-01-28
Выдавец: БелсатTV
Катэгорыя: Відэа
Copyright © 2009-2013 by Белсат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.belsat.eu
«Гісторыя пад знакам Пагоні» – гэта цыкл праграмаў тэлеканалу «Белсат» пра найважнейшыя падзеі, з’явы і постаці беларускае гісторыі. У тэлевізійнае падарожжа ў часе вас возьмуць выбітныя аўтары – пісьменнік Уладзімір Арлоў і доктар гістарычных навук Аляксандр Краўцэвіч. Іхныя веды ў спалучэнні з сучаснай прывабнай формаю прэзентацыі пакажуць гісторыю як захапляльную вандроўку. Цыкл будзе цікавы настаўнікам, вучням, наагул шырокаму колу гледачоў, якія цікавяцца малавядомымі старонкамі айчыннае гісторыі – гісторыі пад гербам «Пагоня». Рэфарматар і прадпрымальнік, адміністратар і мецэнат, ён замахнуўся на вельмі многае: з адсталай правінцыі зрабіць добраўпарадкаваны квітнеючы край. Сучаснікі называлі яго Інфлянцкім д'яблам і Літоўскім царом, а сам кароль і вялікі князь аказваў яму поўную падтрымку. Але што атрымаецца ў чалавека, што хацеў апярэдзіць свой час?
