Сьвітанак, 7 (153) 2013

Сьвітанак

Незалежная газета Шуміліншчыны

7 (153) 2013

Месца выхаду: п/а Амбросавічы, Шумілінскі раён

Дата выхаду: 2013-04

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2013 by Сьвітанак

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Замежныя інвестары гатовы дапамагчы Шуміліншчыне з мадэрнізацыяй дрэваапрацоўкі. Цяпер у нашы лясы пацягнуліся расіяне.Расійскія інвестары ствараюць у Шуміліна буйны дрэваапрацоўчы комплекс. Мяркуецца, што агульны аб'ём інвестыцый складзе каля 15 млн. еўра. Перадусім расейцы набылі на аўкцыёне арачнік, які раней належаў райсельгасхіміі, і на базе гэтых плошчаў маюць намер арганізаваць уласную вытворчасць. Новы дрэваапрацоўчы комплекс будзе ўключаць у сябе дзесяць прадпрыемстваў. Першае з іх – “ИскПоиск” зарэгістравана ў раёне яшчэ ў 2010 годзе. У канцы мінулага года да яго дадаліся прадпрыемства “Бивер Трэйд” і “Вуд Уокер”, закліканыя займацца сталярнымі працамі, сушкай піламатэрыялаў, а таксама продажам гатовых вырабаў. Яшчэ сем прадпрыемстваў, якія будуць створаны і аб'яднаныя ў комплекс, будуць займацца вытворчасцю ацыліндраванага бруса, драўляна-палімерных кампазітаў, вырабам вокнаў і канструкцый дахаў, перавозкай і іншай дапаможнай дзейнасцю.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Сьвітанак

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле