Ніва, 2007/06 (2648)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/06 (2648)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-02-11

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

У 23 нумары „Нівы” ад 05.06. 2005 г. пісаў я пра стан занядбаных і забытых могілак у Дубінах. Артыкул адначасова быў вопісам стану могілак, яго выгляду і гістарычных каштоўнасцей, а таксама заклікам да іх упарадкавання. На заклік адгукнуліся нямногія, аднак моладзь не падвяла. Нягледзячы на нешматлікасць удзельнікаў, удалося правесці запланаванае раней генеральнае парадкаванне некраполіі. Работы па вяртанні могілак да ранейшага стану працягваліся роўна месяц. У гэтым часе ўдалося правесці многія працы, а менавіта: высечку разросшыхся на могілках (прыблізна 1,5 гектара) карчоў і кустоў, парадкаванне і ачыстка надмагільных помнікаў, аднаўленне знішчаных і перакуленых крыжоў і надмагілляў, а таксама агульнае парадкаванне. У работах дапамагалі нам зняволеныя, за што дзякую Следчаму арышту ў Гайнаўцы і самім вязням. Праца на могілках была вельмі цяжкая, патрабавала напружанага фізічнага высілку і ахвоты да бескарыслівага дзеяння. Аднак моладзь выказалася заангажаванасцю ў справу, а таксама здольнасцю да супольнай дзейнасці дзеля ідэі. Нашы дзеянні падтрымалі таксама мясцовыя прадпрымальнікі, уласнікі магазінаў, якія прывозілі нам правіянт і напоі.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле