Ніва, 2007/05 (2647)

Ніва

тыднёвік беларусаў у Польшчы

2007/05 (2647)

Месца выхаду: Беласток

Дата выхаду: 2007-02-04

Рэдактар: Вапа Яўген

Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Выдавецтва/ друкарня: Orthdruk, Białystok

ISSN: 0546-1960

Copyright © 2007 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Zrealizowano przy udziale wsparcia finansowego Ministra Spraw Wewnętrznych i Administracji; Tekstów nie zamówionych redakcja nie zwraca. Zastrzega sobie również prawo skracania i opracowania redakcyjnego tekstów nie zamówionych. Za treść ogłoszeń redakcja nie ponosi odpowiedzialności. http://niva.iig.pl Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Рэдакцыі й Праграмнай рады тыднёвіка Ніва

У леташнім выданні конкурсу, арганізаванага Падляшскай ваяводскай управай „На найлепш захаваны помнік вясковага драўлянага будаўніцтва ў Падляшскім ваяводстве” першую прэмію здабыла „Сцяпанава гаспадарка” Сцяпана Чабая з Новаберазова. Стаяць на ягоным падворку дом драўляны і хлявы з 1863 г. ды драўляная хата з 1901 года, пад нумарамі 90 і 92. Сцяпан сваю прэмію выдасць на... 8 тон зерня для сваіх страусаў — агратурыстычная гаспадарка ды гадоўля гэтых экзатычных птахаў гэта яго хобі. Другое месца м.інш. атрымалі плябанія праваслаўнага прыхода св. Мікалая ў Белавежы, пабудаваная ў 1891 г., па вул. Спартовай, драўляны жыллёвы будынак з 1932 г. Адама Тамашука з Сацоў (н-р 44), а на трэцім месцы апынулася драўляная хата з 1945 г. з Масева-Старога (н-р 94), якога ўласнікамі з’яўляюцца Аліцыя і Андрэй Карчэўскія (пражываюць яны ў Замошшы). На конкурс былі заяўлены 197 аб’ектаў прыватна ці праз установы (у 2005 годзе было іх толькі 31). Камісія ў час працы адкінула 46 заяў як не адпавядаючых крытэрыям акрэсленым у рэгламенце конкусу (будынкі былі, напрыклад, мураваныя або па-навабагацку пераробленыя і аздобленыя). Апошнія з піетызмам захавалі і ўмацавалі спадчыннікі будаўнікоў ці часам чужыя людзі, якім трапілі ў рукі гэтыя каштоўныя помнікі даўніны.

Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка беларусаў у Польшчы Ніва

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Ніва

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле