Малое Палесьсе, 2012

Малое Палесьсе

Гісторыка-краязнаўчы літаратурна-мастацкі альманах Друцка-Бярэзінскага Краю

2012

Месца выхаду: Крупкі

Дата выхаду: 2012

Рэдактар: Аляхновіч Андрэй

Рэдакцыйная калегія: Валеры АРЦЮХОВІЧ, Міхал БАРАВУЛЯ, Яніна ДЭМУХ

Выдавец: Харугва Скаўтаў Малога Палесься

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

На старонках нашага першага альманаха ты зможаш пабачыць цікавую інфармацыю па гісторыі роднага краю, даведацца аб падзеях мінулых часоў, ці, калі зьявіцца жаданьне, надрукаваць свае краязнаўчыя нататкі. Калі ты яшчэ не адкінуў прэч наш альманах й хочаш даведацца хто мы – дык слухай! Мы – харугва скаўтаў й сяброў Малога Палесься. Так называецца наша арганізацыя, якая налічвае больш за сотню сябраў, вучняў некалькіх школаў Крупскага раёну. Мы зьяўляемся тэрытарыяльнай адзінкай РГА “Аб’яднаньне Беларускіх Скаўтаў”. Нас цікавіць гісторыя нашага рэгіёну – Малога Палесься. Калі ты яшчэ працягваеш нас чытаць, то ведай, што навукоўцы-географы называюць Малым Палесьсем лясную частку сучасных Крупскага, Барысаўскага, Лепельскага, Чашніцкага, Талачынскага, Круглянскага, Бярэзінскага й Бялыныцкага раёнаў таму, што сваімі прыроднымі асаблівасьцямі яна нагадвае наша Вялікае Палесьсе. Таму нашай асноўнай задачай зьяўляецца комплекснае вывучэньне гісторыі нашай малой радзімы. У нашым альманаху мы будзем друкаваць матэрыялы, якія сабралі ў шматлікіх архіўных, краязнаўчых, этнаграфічных, фальклёрных і археалягічных экспэдыцыях за апошнія гады. Таксама на бачынах нашага выданьня можна будзе прачытаць творы нашых сяброў – навукоўцаў, бардаў, мастакоў, пісьменьнікаў, музэйных работнікаў і, зразумела, нашых землякоў.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Малое Палесьсе

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Зьмест

Аляхновіч Андрэй, Герб горада Крупкі

Аляхновіч Андрэй, Забываць Нельга

Аляхновіч Пятро, Гульні майго дзяцінства

Аляхновічы Пятро й Алена, Малы слоўнічак жывой халапеніцкай гаворкі

Арцюховіч Валеры, Матэрыялы Велапаходу Па Маршруце: г.Крупкі – в.Прудок – в.Вялікае Горадна – Могілкі Былой в.Шырнавічы – г.Крупкі

Баравуля Міхась, Археатыпы Друцкога Княства

Баравуля Міхась, Беларускія Асілкі Малога Палесься

Баравуля Міхась, Камяні-легенды на тэрыторыі сучаснай Крупшчыны

Баркоўскі Нікіпар, Барысаўскія Курапаты

Бяроза Міхал, Малітва за Беларусь (Прадмова Андрэя Баркоўскага)

Дэмух Яніна, Гістарычны нарыс мястэчка Бобр

Іваноўскі Алег, Фарміраванне сеткі шляхоў зносін

Котава Алена, Варажба Травы

Куторга Гр., “Голос сельскаго дьячка” А. У. “Па Магілеўшчыне”

Літвін Малады, Мой горад Крупкі

Ліцьвін Алесь і Дэмух Яніна, З гісторыі каталіцкай парахвіі ў Бабры

Ліцьвін Стары, Халапенічы – старонкі гісторыі

Маладзік Мікола, Вершы (Прадмова Таццяны Каваленкі)

Меленік Адрыян, Гісторыі Пра Малое Палесьсе І Малапалешукоў

Мельнікаў Андрэй, Піва Малога Палесься

Пушкін Алесь, Агляд культурнага жыцьця ў 2003 годзе

Самцэвіч Васіль, Вёска Дакудава

Цэлеш Мікола, У імя Догмы

Шадыра В.І., Мацьвеева Л.Я., Махнач А.І., Гарадзішча на Выспе воз. Сялява Крупскага раёна

Шадыра Вадзім, Таямніцы Высьпянскай Гары