Покліч Волі, 6 (133) 2013

Покліч Волі

грамадска-палітычная газэта Віцебскага раёна

6 (133) 2013

Месца выхаду: Віцебск

Дата выхаду: 2013-04

Рэдактар: Салодкі Сяргей

Copyright © 2008-2013 by Покліч Волі

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Калі ўсур’ёз успрымаць апошнія заявы кіраўніка дзяржавы наконт мадэрнізацыі эканомікі, то адразу ўзнікае некалькі заканамерных пытанняў: “ Дзе ўзяць грошы? Чаму гэты працэс, які мусіць быць перманентным, раней адбываўся так марудна? Дзе той людскі авангард абвешчанай эканамічнай перабудовы, з новым эканамічным здумленнем, што мусіў быць загадзя падрыхтаваны ўладай для гэтай мэты ў замежных эканамічных інстытутах? Дзе папярэдняя ідэалагічна-асветніцкая праца, дзякуючы якой адбудуцца змены ў грамадскай свядомасці на карысць новых эканамічных каштоўнасцяў?.. І калі сёння ў нашай рэчаіснасці ўсё гэта прысутнічае ў нейкім вылегчаным выглядзе, то тады, як трэба ставіцца да заявы пра мадэрнізацыю? Адзінае выйсце – унутраныя інвестыцыі, якія аднак могуць справакаваць павышэнне коштаў замежнай валюты. Таму, як мяркуе эканаміст, праграма мадэрнізацыі – перадвыбарчы лозунг Лукашэнкі да прэзідэнцкіх выбараў–2015. Экперт падкрэсліў: «У канкурэнцыі лозунгаў лозунг пра мадэрнізацыю саступае неабходнасці захаваць стабільнасць, то бок гарантаваць адсутнасць дэвальвацыі. Дэвальвацыя страшнейшая, чымся невыкананне планаў мадэрнізацыі».

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Покліч Волі

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле