Крывінка, 6 (124) 2013

Крывінка

інфармацыйна-культурная газета Бешанковіцкага раёна

6 (124) 2013

Месца выхаду: в. Старыя Ранчыцы, Бешанковіцкі раён

Дата выхаду: 2013-04

Рэдактар: Станкевіч Георгій

Copyright © 2008-2013 by Крывінка

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Як сведчыць сёлетняя раённая “Зара” за №23 ад 22-га сакавіка, ні з таго ні з сяго крута зменіцца жыццё бачэйкаўскіх калгаснікаў. Аднекуль у наш раён зваліліся буйныя грошы, якія патрабуюць тэрміновага ўкладання ва ўздым менавіта гэтай бешанковіцкай гаспадаркі. Грошы тыя маюць аж эстонскі след. У Свячы (а яна зараз таксама належыць да Бачэйкава) плануецца “глыбокая перапрацоўка соі і сланечніка”. Як вядома, ні адна ні другая культура ў нашым рэгіёне не расце. Верагодна, што іх будуць аднекуль завозіць, тут складзіраваць і перапрацоўваць на алей на новапабудаваным заводзе. Далей – болей. Праз год тут зманціруюць яшчэ адну лінію, потым на чарзе абсталяванне па разліву і ўпакоўцы алея. А яшчэ праз год пабудуюць робатазаваны комплекс з біягазавай устаноўкай, затым рыбаводныя фермы гіганцкага гібрыднага асятра, які будзе з’ядаць горы адкідаў, што акрамя алею вырабіць завод. Карацей кажучы, Бэндар адпачывае.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Крывінка

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле