Месца выхаду: Лунінец
Дата выхаду: 2013-03-28
Рэдактар: Вышынскій Андрэй
Выдавец: Інфарм-прагулка
Copyright © 2013 by Інфарм-прагулка
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Іван Б. на момант адарваўся ад экрана. Гарадскі кінатэатр сёння даслаў яму на хатні па папярэдняй заяўцы не фільм, а запіс футбольнага матча. І не нейкі там еўрапейскі ці сусветны футбол цікавіў Івана. Яму захацелася прагледзець толькі адзін матч з чэмпіяната Беларусі 2013 года. Бацька браў яго, зусім яшчэ падлетка, з сабой на футбол. Як там было цудоўна! Трыбуны ашалела раўлі. Заўзятары нешта крычалі, пляскалі ў далоні. Яны з татам таксама гучна крычалі, падбадзёрвалі гульцоў. А ў перапынку ласаваліся бутэрбродамі, што загадзя прыгатавала матуля, і пілі газіроўку. Іван добра памятаў той дзень. Красавік, 13-га. Стаяў цёплы вясновы надвячорак. «Дынама-Брэст» змагалася з «Нёманам». Але якая розніца, хто з кім гуляе? Галоўнае, што побач тата і яны разам, а мама чакае іх дома на познюю вячэру…
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Газета па-лунінецкі