Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2013-03
Рэдактар: Смолікаў Канстанцін
Выдавец: Віцебская Рада Партыі БНФ
Copyright © 2013 by Магістрат
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
ЗВАРОТ старшыні Віцебскай абласной рады Партыі БНФ Леаніда Аўтухова да жыхароў Віцебска і Віцебскай вобласці. Шаноўнае спадарства, звяртаюся да Вас з нагоды 95 угодкаў абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 сакавіка 1918 года нашыя продкі аднавілі дзяржаву, якая прыняла дэкларацыю аб незалежнасці. На жаль, ворагі БНР былі мацней і наша маці – Беларусь зноў апынулася пад чырвонай акупацыяй. Сёння зноў існуе небяспека страты незалежнасці. Згубім яе і ў нашых дзяцей не будзе будучыні. Толькі ў вольнай, эўрапейскай і незалежнай краіне народзяцца сапраўдныя сыны і дачкі Беларусі. Таму хопіць сядзець за сваімі кампутарамі і быць „кухоннымі” змагарамі! 25 сакавіка 2013 года запрашаю ўсіх сумленных грамадзян на стадыён „Лакаматыў”, дзе ў 17.30 адбудзецца мітынг прысвечаны Дню Волі.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Магістрат