Дняпроўская Строма, 16

Дняпроўская Строма

Літаратурна-мастацкі і інфармацыйны бюлетэнь Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

16

Месца выхаду: Магілёў

Дата выхаду: 2013-01

Рэдактар: Яцкоў Мікалай

Copyright © 2013 by Дняпроўская Строма

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Для чытацкай грамадскасці Іван Аношкін вядомы як сатырык і гумарыст. Першую кніжку гумарэсак і сатырычных апавяданняў “Лішні мінус” ён выдаў больш за паўстагоддзя таму, у 1959 годзе. Пасля былі кнігі “Старыя знаёмыя” (1963), “Брантазаўр” (1973), “Херувім з чорнымі крыламі” (1984), “Курам не да смеху” (1985), “Каханне з памялом” (2007). Яны трывала ўвайшлі ў фонд гэтага даволі дэфіцытнага празаічнага жанру, запатрабаваныя і сучасным чытачом. Маюць сваю трывалую нішу ў літаратурным працэсе не толькі Магілёўшчыны і эпічныя творы, у якіх адбіліся надзённыя праблемы беларускага жыцця другой паловы мінулага стагоддзя. У асноўным яго творы мелі этычна-маральны пафас, выкрывалі ў душах людзей нізкія выявы мяшчанскай псіхалогіі, або сцвярджалі ў характарах людзей высакародныя памкненні.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Дняпроўская Строма

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле