Месца выхаду: Gródek
Дата выхаду: 2013-03
Рэдактар: Chmielewski Jerzy
Выдавец: Gminny Ośrodek Kultury w Gródku
Copyright © 2013 by Gminny Ośrodek Kultury w Gródku
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Крыніца: www.gckgrodek.pl
Прыйшлося развітацца нам з чалавекам абсалютна вялікага фармату. Бо Сакрат Яновіч – гэта безумоўна феномен нашай эпохі. З зямнога свету адыходзіць у вечнасць выдатная постаць беларускае – найперш – культуры, літаратуры, гуманіст і філосаф. Майстар слова. Сапраўды быў Ён вялікай індывідуальнасцю, на што паўплываў мабыць і выбар маці Аляксандрай Яму незвычайнага імя грэчаскага філосафа, што жыў дзве тысячы пяцьсот гадоў таму. Аднак, невыпадкова якраз крынкаўская зямелька кагосьці такога выдала на Божы свет. Бо і зямля тут незвычайная – проста магічная, чароўная і надта багатая ў падзеі. Да сёння гэта ёсць быццам цудам уцалелая ўскраіна даўняга Вялікага Княства Літоўскага, а Сакрат Яновіч быў апошнім грамадзянінам той старабеларускай дзяржавы. А ўсё пачалося каля шасцісот гадоў таму, калі прыблізна ў гэтую пару, бо на пераломе студзеня і лютага 1434 года з’ехалі ў Крынкі польскі кароль Уладыслаў Ягайла і літоўскі князь Жыгімонт Кейстутовіч, каб абмеркаваць справы самага тады вышэйшага значэння для Кароны і Літвы. Сакрат Яновіч гаварыў нават, што ў Крынках і на Падляшшы пачыналася стварацца – тады ўжо – сённяшняя Еўропа. Сакрат Яновіч адыходзіць ад нас у 2013 годзе – годзе, у якім адзначаюцца дзве круглыя гістарычныя гадавіны. Сённяшняе Падляшскае ваяводства вясною будзе святкаваць сваё 500-годдзе. Крынкі, праўда, у мінулым не знаходзіліся ў яго межах, бо тут – гістарычная Літва, і развіваліся яны як горад паблізу найперш Гродна. Але сюдою вяла жа дарога з Кракава ў Вільню. Крынкі сімвалічна спалучалі затым Літву
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Haradockija nawiny