Месца выхаду: Віцебск
Дата выхаду: 2013-03
Рэдактар: Салодкі Сяргей
Copyright © 2008-2013 by Покліч Волі
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Канец сакавіка, Віцебск і наваколле закіданыя снегам, вясной і не пахне. Дзень Волі–свята, пра якое бальшыня жыхароў Прыдзвіння ўжо і не ўзгадвае, як не ўзгадвае яна пра свабоду ва ўсіх ейных іпастасях. Прымітывізацыя, катастрафічнае спрашчэнне натуральных чалавечых запатрабаванняў не хвалюе ані ўладу, ані грамадскасць, ані інтэлектуалаў, якія, як ні круці, мусяць быць у горадзе некалькіх універсітэтаў. Але ж, на жаль, чамусьці пра іхнае існаванне ніхто не ведае. Горад Альгерда нагадвае правінцыйную глуш, ад якой не ратуюць а ні “ славянскія базары”, ані тэатры, а ні філармонія, а ні касцёлы з цэрквамі, бо ад гэтага ў першую чаргу ратуе толькі дэмакратыя, нацыянальныя каштоўнасці ды грамадзянскія правы і свабоды, заваяваныя народам.
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі