Шыпшына, 2 люты 2013

Шыпшына

Бюлетэнь Пастаўскай раённай арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

2 люты 2013

Месца выхаду: Паставы

Дата выхаду: 2013-02

Рэдактар: Пракаповіч Ігар

Выдавец: Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Copyright © 2013 by Пастаўская раённая арганізацыя Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

У чацвер, 21 лютага, у канцэртнай зале школы мастацтваў, што па вуліцы Чырвонаармейскай, сабраліся прыхільнікі беларускай мовы, каб разам адзначыць Міжнародны дзень роднай мовы. Увазе прысутных была прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя "Пагавары са мной на мове...", якую падрыхтавалі супрацоўнікі дзіцячай раённай бібліятэкі сумесна з раённай суполкай Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Імпрэзу адкрыла яе ініцыятар і арганізатар Людміла Сяменас, прачытаўшы верш І. Пракаповіча "Пагавары са мной на мове", які стаў як бы эпіграфам вечарыны. Потым на сцэну выйшлі вядучыя: сімпатычныя адзінаццацікласніцы пастаўскай гімназіі Каця Дунец і Даша Гуцалюк. Беларуская мова, аздобленая пяшчотнымі галасамі дзяўчат, гучала шчыра і пранікнёна.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Шыпшына

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле